Праплывае над лесам месячык-сон

Праплывае над лесам месячык-сон,
А ўкруг леса цвіце, мёдам пырскае лён.
Хутар спіць; ды раз-пораз у стойле баран
Жуе; стомай дыхае клён, -
Астывае ад спёкі сонечных дзён...
Толькі прывідам спрытна вандруе кажан.


Рецензии