Збан

Што за казачны быў збан:
Сярод келіхаў - як пан!
Ні гліняны, ні шкляны, -
Быццам з водару вясны!..

Быццам зліўся з прамянёў -
Сяміколерных агнёў!..
Дакранешся - зазвініць,
А хавай - душа баліць...

Што за казачны быў збан:
Усміхаўся на падман,
Цалаваў ён мне душу,
Быццам я шаптаў імшу!

Быццам я ўразіў свет.
Ліўся зноў з яго санет...
Збан падносіў да вакна -
Голас мілы чуў... Яна...

Калі ў збан хаваў віно -
Малаком цякло яно,
Пырсну ціхенька вады -
Толькі сінія ільды!..

Пагляджу на гэты збан:
Сярод келіхаў - як пан!
Ні гліняны, ні шкляны, -
Быццам з водару вясны!..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →