Неба

Звонку неба суцэльны блакіт.
Аксамітны ўлетку магніт!
Зледзянелай ні кроплі вады.
Снег на снежань - неба ільды...

Звонку неба суцэльны блакіт.
Аксаміт? Аксаміт! Аксаміт!
А брыняе сінеча - ільды:
І скульптуры - рэшткі вады...

Гожы край? Найлепшы блакіт!
Фарб, адметных, прамяністы магніт!
- Неба, неба... Вітаю ільды.
- На імгненне? на дні? на... гады?!


Рецензии