Месяц

Белы месяц на небе ўдзень.
Жоўты човен - вандруе ўночы...
Спілаванае дрэва: пень
Жоўтым вокам плыве ў вочы!..

Белы месяц на небе - цень
Закаханасці. Крохкасці. Вочы
У лесе рысі. Пень.
Быццам месячык, ззяе ўночы.

Белы месяц на небе ўдзень.
Вока полымя тчэцца ўночы.
Гэта казак выбітны цень!
Дрэў былых несмяротныя вочы!


Рецензии