Не стала таты. У хуткiм часе...
Не стала таты. Ў хуткім часе
Кароўка здохла,
Ды ў калгасе
Не выпісаць было кароўку.
Адна бяда ні раз не прыйдзе,
Бо цягне за сабой бяду.
А тая сядзе дзесь на прызбе,
Глядзіць сумотна ў лебяду...
Але ці трэба нам абходзіць,
Што літасцівы Бог дае?
Адна бяда ні раз не ходзіць,
Але любая растае…
Мы недзе цёлку ўсё ж прыдбалі,
І тую Рыжку гадавалі,
І зналі, будзем мы з кароўкай,
Як пагуляе наша цёлка…
І наша Рыжка пагуляла.
Цялятка потым прывяла
І малачко даваць нам стала.
Вось так матуля і жыла...
Пасля прыехала ў сталіцу,
Ў маёй кватэры стала жыць
І піць з-пад крана ўжо вадзіцу,
І малачко з пакетаў піць…
Не стала таты. Ў хуткім часе
Кароўка здохла, ды ў калгасе
Было кароўку не купіць…
Хіба што зараз лепей жыць...
07. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122080700410