Ой, браты вы мае, ой, браты...
Ой, браты вы мае, ой, браты…
Дзе ты, Сярожа? Хведзя, дзе ты?
Вы любілі мяне, шанавалі,
У калясцы ля рэчкі каталі.
Ой, браты вы мае, ой, браты,
Колькі зараз без вас пустаты!..
Я сумую без вас, так сумую!
Часам сэрца ад болю не чую.
А калі вас штодня ўспамінаю,
Кожны раз я слязу праліваю.
Ой, не знаў бы я зараз нянасця!
Памаглі б раздзяліць маё шчасце…
Не зайздросныя хлопцы былі,
Ды вянкамі па рэчцы сплылі…
Ой, цячэ Церуха мая рэчка,
Нібы з памяццю марная спрэчка…
07. 08. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122080702638