Як Кастусь бег у кiно

Бедна людзі ў нас жылі
У пяцідзясятыя гады.
Грошай мала ў іх было,
Не хапала на кіно.
Культура ў вёсцы ўзрастала
Гуляла моладзь аж да рання.
Танцы -“шманцы” ішлі ў начы,
Удзень кіно для дзетвары.
Пяць капеек на кіно
Не было для Косці.
Думаў яйка як здабыць,
Ад наседкі штосьці?
І пайшоў ён у гумно,
Там яму пашанцавала-
Наседка ў гняздзе вітала.
Госця яйкам частавала.
Падарунак Косцік ўзяў,
Палажыў яго ў карман
І пабег мяняць на грошы,
Пяць капеек яно коштам.
Бег ад радасці да плошчы.
На кароткім тым шляху
Бервяно паўсюль ляжала,
Аб яго Кастусь спаткнуўся,
Два разы ён кувырнуўся.
Яйка трэснула ў кармане,
Пацякло паміж рукамі,
Слёзы сыпаліся самі,
Што не ўбачыць на экране
Фільм, які хацеў з сябрамі.
Кастусь з хвіліну пасядзеў,
Для сябе ён зразумеў:
-“Калі стану я дарослым
Грошай многа зараблю,
Фільм любімы пагляжу
Шмат разоў я на экране,
Будуць грошы ў кармане!”

2021 г.

Гумарэска складзена па рэальнай гісторыі, якая адбылася з маім бацькам.


Рецензии