Птушка радасцi

Гадую птушку радасці,
Што стрэў я напрадвесні.
Люблю з пернатай радзіцца
Пра што спяваць мне песні.
 
У іншых – іншы клопат
І інтарэс, напэўна…
Аслаб на Слова попыт,
А нам і ўзімку – спеўна.

Дапамагае птушка
Лавіць святла трымценне,
Яна, як Папялушка,
Настрой дорыць, натхненне.

Ратуе ад самоты,
Як на душы маркотна...
Любая з ёй работа
Заўсёды ў ахвоту.

А вернецца час веснi –
Прыгожы ветлы май,
Узнёслай звонкай песняй
Мы будзем славіць край!


Рецензии