Настрой
І віруе шчасце,
І душа смяецца,
І душа жыве!
Хіба перайначу
Незямное шчасце?!
Ніткі ткуцца промня -
Граюць на траве!..
Раніцою тлумнай
Стане ветла-ветла:
Кветку спеліць ласкай
Вільгаці агмень!
І на гэтым квеце
Галаском санетаў
Паляціць за хмары
Ліпеньскі твой цень...
Донцу сонца гучна
Адгукнуцца восы;
Наляцяць пялёсткам
Матылькі; дзянькі
Распаволяць жыту
Залатыя косы -
І з'яднаюць косы
Кветкі-васількі.
Вецце. Шэпты дрэва.
Пёра песняй птушкі!..
Павуцінка лопне
Стрункай гусляра
На сінечы рэчкі,
Выніковасць стужкі
Белым і чырвоным
Соннага кастра...
Узыходзіць сонца -
Запалоніць шчасце!
Цеплыня надворку,
Любячы, жыве!
Веліч! я, удзячны,
Абдымаю шчасце:
Спасцігаю думку
Промня на траве...
Свидетельство о публикации №122080102519