Сiбiр
Ізноў нараджае засмучаны дзень.
І глуха раве згаладалы алень
У белым мярцвеючым лесе.
А недзе, на ўскрайку дрымотнай тайгі,
Здзічэлаю зграяй пануюць ваўкі:
На снезе шукаюць сляды-ланцужкі,
Па доўгім іголістым снезе...
Навокал, куды б ні сягаў пагляд,
Курыць белай сталлю сцябла далягляд!
І гэты агонь - не мораку чад -
Туды, дзе душа закаханая, лезе...
Свидетельство о публикации №122073103847