А я iду да Беларусi

А я іду да Беларусі!
Хоць многім шлях мой не з рукі:
Я з Радзімай параднюся
На ўсе астатнія вякі.

А я іду да роднай мовы!
І чую ззаду дзікі смех:
Я дзядоў спасцігну слова
І замалю свой страшны грэх...

А я іду да новай Веры!
Іду праз слёзы і крыжы...
І гэты дзень, бясконца-шэры,
Жыццём грукоча ў душы.


Рецензии