Маладзiк...

Маладзiк нарадзіўся —
Ён у нябесных далонях.
З намі Бог падзяліўся —
Даў сярпочак да поўні...

У цемры зорки-анёлы
Ў срэбра ноч апранаюць,
I пяшчотнай рукою
Там калыску качаюць!

Крочыць месяц па небе,
Рожкам вецер бадае.
На вялiкiм прасторы
Ён людзям спачувае...

© Ольга Ворошилова


Рецензии