Мае вершы

Мае вершы як песні ліюцца
І выходзяць ад цэнтра душы,
То зноў плачуць яны, то смяюцца,
Аж даходзяць да краю зямлі.

Мае вершы выходзяць ад сэрца
І гараць як у ночы агні,
То патухнуць яны, то зноў з сілай,
Утвараюць пажары ў душы.

Адчуваю душы захапленне,
Свой ствараючы новы радок
І пісаць узнікае жаданне,
Адкрываецца сэрца маё...


15.12.2021 г.


Рецензии