Драуляныя прынады

Драўляная даўбешка –
Для сталяра прынада,
Ды бондару ўцешка,
Яна заўсёды з ладам.

Пабойня ці цяльпага –
Даўбня для дроў шчапання.
Браў дравасек з увагай,
Каб выканаць заданне.

Камы драбіла кука –
Зямліца мяккай стане.
Не цяжкая навука –
Сама сабой прыстане.

Адсюль і «кокаць» – слушна,
Разбіць, пашкодзіць рэчы.
«Цяльпух» – жыве мянушка, –
Няўдалы, недарэчны.

«Тупы ён, як пабойня...»
«Даўбня...» – Хто надакучыць. 
Мянушкі – лік падвойны,
Усе яны да кучы...
   


Рецензии
Дужа добра!
Здякуй Вам шчырае!..
З павагай,

Игорь Лебедевъ   25.07.2022 18:19     Заявить о нарушении
Прывітанне, Ігар, і падзяка Вам за добрае слова!

Татьяна Цыркунова   26.07.2022 13:20   Заявить о нарушении
Здзиуляюся, як так можна старанна писаць, бо амаль ужо забыу родную мову!..

Игорь Лебедевъ   26.07.2022 13:22   Заявить о нарушении
Не, Ігар, мову Вы памятаеце добра. Ваш водгук сведчыць аб гэтым...

Татьяна Цыркунова   26.07.2022 13:28   Заявить о нарушении