Дванадцать хвароб

Дванадцать існуе хвароб-сястрычак,
У замаўленнях пішацца аб іх.
Яны ўсе маюць многа дрэнных звычак,
Скалодаўкі ды трасцы – б’юць пад дых!

Завуць іх: агнявіца, глухавіца,
Наваляцца ды абдадуць агнём.
А потым – гнятавіца, глядавіца
Ды жаўтавіца з залатым канём.

Ніколі не адстануць: зябавіца,
Кархавіца ў хваробах тут як тут.
А следам – ламавіца, пухлявіца,
Нявідуха сцвярджаюць свой статут.

Ахопіць старгавіца-неспадзеўка,
Сястрыцаю суроваю ідзе.
Ды раптам трасавіца – ліха-дзеўка
Так затрасе, што ўспомніш аб бядзе.

Звяртаюся я да сястрычак гэтых:
«Давайце, дзеўкі, мірна будзем жыць...
Аб кожнай з вас складуць радкі паэты,
А з чалавецтвам лепей вам дружыць.


Рецензии
"Ах родны кут як ты мне мiлы,- пiсау вялiкi наш Паэт,
А што ж мы мала так зрабiлi калi няведае нас свет.

З падзякай В.Шамко

Владимир Шамко   25.07.2022 02:44     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук!
З пашанай ды цяплом!

Татьяна Цыркунова   26.07.2022 13:18   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.