Цябе кахаю, быццам у паусне...
Цябе кахаю, быццам у паўсне,
Тваё каханне да мяне – паўява.
За што, скажыце, шчасце гэта мне,
Што саладзей, чым спраўленая слава?
Што саладзей за мёд і за нектар,
За маладосць і прыгажосць таксама.
Чым заслужыў я гэты Божы дар,
Каб так любіць да кропелькі, да грама?
Цябе кахаю, быццам у паўсне.
Тваё каханне да мяне – паўява.
За што, скажыце, шчасце гэта мне:
Мець на каханне – велічнае права?
20. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122072005968