Помню, збiрау я у Лексы малiну...
Памяці бабы Лексы
Помню, збіраў я у Лексы маліну.
Ліпень чароўны над Чаплінам плыў.
Той успамін я заўсёды пакіну
Ў сэрцы маім, дзе б я толькі ні быў.
Лекса у пограбе. Рыпнулі дзверцы.
Вынесла мне пачастунак такі:
Місачку з нечым. Бычыныя сэрцы.
Смак памідораў – нібы на вякі!
Лекса з Ляксеем тады распісацца
Толькі паспелі. І ён – на вайну.
Лексіны вочы і сёння мне сняцца.
Я не забуду тых воч глыбіню!
Бедная хата, у хаце партрэцік.
З картачкі ў хату глядзіць Аляксей.
А на стале пад партрэтам букецік,
Каб маладому было весялей…
Лекса не бачыла болей Ляксея.
Чэрвень чароўны над Чаплінам плыў…
Нават і сёння аж сэрца нямее:
Лексіны вочы ніяк не забыў.
19. 07. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122071902900