***

Ды, жартуюць. Жарты, жарты.
З гумарам, відаць, сябры.
Значыць, крыўдзіцца не варта.
Хто ты, сівы і стары?
Ды ніхто, ніяк завешся.
Курым! Курым і маўчым.
Ў пяць з паловай застаешся,
панядзелак жа, ні з чым.


Рецензии