Ой, да ты, калiна...

***
Ой, да ты, каліна
З чырвоным лісточкам.
А дзе ж ты, дзяўчына,
Начавала ночку?

Дзе ж ты начавала,
З кім ты там гуляла?
Што апроч бясчэсця
Ты сабе прыдбала?

Як ты зараз людзям
Паглядзіш у вочы?
Што з табою будзе
Пасля гэтай ночы?

Я ж хадзіла ў поле,
Ў поле жыта жаці.
Там і засталася
Ночку начаваці.

Начавала ночку,
Начавала другу.
Бачыла на волі
Каліну-падругу.

А ў тае каліны
Чырвоны лісточак.
Не судзіце, людзі,
Яе цёмных ночак!

Ой, да ты, каліна
З чырвоным лісточкам.
А дзе ж ты, дзяўчына,
Начавала ночку?

15. 07. 2022 г.


Рецензии