У свеце нашых блiзкiх зносiн

У свеце нашых блізкіх зносін
Гуляе лета па двары,
І мы сустрэч не пераносім
Да больш спрыяльнае пары.

Мы рады кожнаму спатканню,
Якіх не надта шмат было.
Мы рады светламу каханню,
Што позняй кветкай прарасло.

Кране лістоту пазалота,
Самота сэрца ахіне –
Я атулю цябе пяшчотай,
Самота хутка праміне…

У свеце нашых блізкіх зносін
Пакуль – цудоўная пара...
Пачуццяў не азмрочыць восень,
А пажадае ўсім дабра.


Рецензии