Твае вочы Tus ojos

Пераклад верша Актавіё Паса "Tus ojos" на беларускую з гішпанскай


Твае вочы — калыскі маланак і сьлёзаў,
Цішыні, здольнай мовіць,
Урагану бязь ветру й бязхвальнага мора,
Птахаў пяшчотных і дзікіх зьвяроў,
Туманных тапазаў да алмазаў падобных,
Сьвятла, што сьпявае на лісьцях,
Берагоў, што шукаюць катвігу сузор'я...
Ваза з пладамі агню,
Мара, якая сілкуе,
Люстэрка тутэйшага сьвету — дзьвер тагасьвету,
Вольны пульс мора апоўдні,
Бясконцае зоркі мігценьне, —
Пустэльня бясконцага руху.


Рецензии