Блiн, блiнец, аладак...

Блін, блінец, сачэнь ды корж,
Цадавік, грыбок, налеснік...
Кожны гэты блін харош,
Пра бліны складаюць песні.

Прэсны, кіслы – тоўсты бок.
А сухога коржам клічуць.
З пенкі масляны грыбок,
Ён малому шчасце зычыць.

З макавага малака
Выпякаюцца сачэні,
Непадобны да грыбка –
Атрымаеш насычэнне.

Ўспомню пра аўсяны цэд –
Цадавень – прыгожы, смачны.
Як  узрадуецца дзед –
Цадавік бярэ ўдзячны.

А маленькія блінцы –
Усім вядомыя аладкі.
Ой, бліночкі-малайцы...
Той, хто з’еў іх – сыты, гладкі.


Рецензии
Цудоуны верш!)))

"Ой,Калядачкi -
блiны-ладачкi.
Ой, люлi-люлi.
Блiны-ладачкi!")))

Дзякую ад усяго сэрца!

Татьяна Юрьевна Голева   09.07.2022 10:39     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Таццяна!
Старыя беларускія словы... Няхай яны застаюцца ў памяці людзей...

Татьяна Цыркунова   10.07.2022 15:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.