Час бяжыць

Добрай раніцы ўсім. Панядзелак. Працягваем жыцце.
Тут страляюць па дзецях на лаўках. Як гэта, скажыце?
І не хтосьці чужы, па загадзе – знаёмыя твары.
Проста ў «вольнай краіне» жывем. Вось і сняцца кашмары.

Але толькі хіба гэта сон? – Не, звычайная з'ява:
Справа не распачатая і не прынята заява.
Пацукі ўжо нервуюцца, бегаюць у кут з кута.
Знойдуць кожнага, кожны адкажа. Ты чуеш, *акута?

Час бяжыць вам насустрач. Ён з хуткасцю «пуцінасмерці»
Паядае чарцей, і шалеюць ад гэтага чэрці,
І страляюць па дзецях. Пакуль па суседскіх. Ды толькі
не знікаюць – крывёю змываюцца гэткія болькі.

27.06.2022


Рецензии