На хвалях нябесных

Неба прасторы засыпаны зорамi,
Дзiўна  зiхцяць, бы каханае твар.
Месяц iх бавiць начнымi размовамi,
Ласку од Бога шле зоркам у дар.

Позіркам дорыць пяшчоту лагодную,
Шэпча пра цуды, далёкi Сусвет -
Мацi-Зямельку маю, нашу родную...
Месяц каханай здалёк шле прывет.

Дзелiцца з зорамi месяц пачуццямi…
Найпрыгажэйшую ў свеце з планет
Песцiць, мiлуе тайком пацалункамi,
Промнем спявае чароўны санет.

Кру;жыць ля мiлай ён днямi i ночкамi,
Свеціцца ў водах блакітных азёр.
Муза-какетка блакiтнымi вочкамi
Вабіць укрыцца пад шатаў шацёр

Кожны сягоння адказвае справамi,
Каб Млечны Свет не зманiў Чарнабог.
Мацi-Зямлю з прыгажосцю i чарамi
Шляхам духоўным павёў Белабог…


Рецензии