Божы Сын...

Адзін і той жа ўспамін,
Як памірае Божы Сын,
Бязгрэшны за грахі другіх,
Сярод разбойнікаў дваіх
.
Там на крыжы мой тожа грэх,
Я чую дзікі
 крык і смех,
Павінен смерці, распінаць,
Жыццё Вараву дараваць.

З вяршылася, Хрыстос сказаў,
Мір прабачэнне атрымаў,
Святую кроў Сваю праліў,
Каб кожны Вечна ўжо Жыў!

Сябар, задумайся хутчэй,
Ад Бога не адводзь вачэй,
Шукай Хрыста, пакуль ёсць час,
Каб чуць з нябёсаў Яго глас!
21.06.2022.


Рецензии