Стомлены попел

Я стомлены, але пакуль жывы.
Нажаль, не паднімаю галавы,
І рукі нібы звязаныя ззаду,
Але чужую не прызнаю ўладу.

Раз'юшаны,  бо ўсё жыццё маўчу.
Чакаю, што аднойчы адключу
Эмоцыі свае, націсну кнопку,
Нібы ў канцы радка пастаўлю кропку.

Да той пары згараю я знутры.
Там жнівеньскае вогнішча, сябры,
Усе мае надзеі, спадзяванні…
Там шэры попел вечнага змагання.

21.06.2022


Рецензии