Курым... Лi нi i дажджы у смелых снах

Чэрвень чэрцiць чырваню паземак

На пагорку крохкiя кругi,

Дзе мантажнаю кіпелі пенай

Снежаньскія сытыя снягі.

Чабарок нясмела набiрае сiлу..

Мiла…

Маладога сена першабытны пах..

Ах…

Сонца палiць,як курэц заўзяты.

Сонца –мур,а промнi- краты

I пясок гарачы на зубах-

 Жах…

Кавы чорнай колер скуры..

Курым...

Лiўнi i дажджы у смелых снах.

Рэчак зноў лысеюць берагi

І надзеi крохкiя кругi

Трушчыць сонца промняў ботам.

Духацень, жарэнь, спякота…

Летнi час -бясконцая работа)


Рецензии