Найлепшы сон

Калі я адчую ў душы цеплыню?
Калі ж мне станецца люба?
Пэўна, калі я ў спакоі засну
І добры сон уначы сніць буду.

Сон аб табе, мая Маці-Радзіма,
Хачу з ночы ў ноч бачыць я,
Каб памяць мая аб табе не загніла
І душа каб квітнела, цвіла.

Ты прыходзь да мяне, о Радзіма,
У момант  начной цішыні.
Тады самаму ж мне на дзіва
Запаляцца ў сэрцы агні…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →