Прауда жыцця

І буду я плакаць па мёртвых сваіх.
Ці будзем мы плакаць з кімсь удваіх?

Лёс зводзіць, разводзіць людзей планеты,
Але ж трэба заўжды быць чалавекам.

Ні стрэльбай, ні дзідай не ёсць чалавек.
А смерць ён пускае з веку ў век.

Ён зводзіць, разводзіць людзей па прасторах,
Каб толькі мёртвай сістэмы квітнелі ўзоры.

Тое, што мёртва, не будзе цвісці.
Ці хочаш ты сабе заграбсці

І грошы, пашану, і гонар народаў?
Пастаў прад сабою колькі чародаў

Параненых, змучаных, бедных і слабых.
Уяві ж ты сабе: яны хочуць павагі.

Пакут яны зведалі – чортава скука.
Яны ўсё трымаюцца  пеклавых мукаў.

І гэтыя мукі нясе чалавек.
Ён робіцца прагным. Нясе беднасць у свет.

Стаіць, разважае, нікога не бачыць.
А дзесьці пад ім хлопча просіць калачык.

Так раз'ядаецца міласэрнасці цвердзь.
Затым наступае ганебная смерць.

Багаты і бедны памрэ калі-небудзь,
Кагосьці пакінуць, кагосьці заберуць.

У кароткім імгненні скончацца жарты.
Тады паглядзім: на што кожны з нас варты.

З чыстага неба зляціць херубім,
І тады мы пытанне сабе зададзім:

Ці варта багацце жыцця чалавека?
Яно спусціць уніз. Станеш цалкам раздзеты

Ад грошаў, пашаны, ад бедаў другога.
Коль абернешся – дык не знойдзеш нікога.

Жыццё прашагаў, быццам вочы зажмурыў.
Затое аддаўся багаццям амураў.

Яны загубілі, расцялі, зняслі,
За сабою цябе яны прывялі.

Калі прывялі, то прыцягнуць і іншых.
Пэўна, з каронамі, з цернію звіўшых.

Яны ўсё стараюцца, лухту ўсё плятуць.
Слабейшых людзей за сабой павядуць.

І тады пачнецца вайна.
Многа хто скажа: добра жыў учара.

Учарашняе тое даўно ўжо прайшло.
Час плён свой збіраць у праўдзіва гумно.

І няхай хтосьці кажа: ты дурны чалавек.
Не вяжы з ім гаворкі наогул. Вавек.


Рецензии