Мамы маладое радуецца сэрца!.!
Песціцца,смяецца сонечным дзяньком.
Пах мядовай ліпы-пчолкiны санеты.
Ранкам па маліны з братам мы ідзём.
(З братам па маліны ранкам мы ідзём)
Шлях няблізкі,толькі ,нам на радасць гэта
І кашы з ссабойкай не стрымаюць рух,
Да таго ж гарэза-маладзенькі ветрык
Гоніць надаедаў-камароў (аваднёў) і мух.
Ах,якія кветкі нам плывуць насустрач-
Сінія званочкі,строгі Іван-чай.
Ад лясной скарбонкі мы трымаем ключык.
Нас дадому,Мама,рана не чакай!
Высечку знаходзім дзесьці праз гадзіну.
Столькі захаплення-вам не перадаць!
Ягады маліны-прыгажэй рубінаў,
І спачатку трэба іх пасмакаваць!
(І ў рот спачатку трэба іх складаць!)
Ягад назбіраем і гайда дадому.
Кошыкі цяжкія з гонарам нясём!
І няма,на дзіва, нават кроплі стомы.
Па маліны пойдзем мы й наступным днём!
(Пойдзем па малiны мы й наступным днём)
Гушкаецца ліпень на загрыўку лета,
Ягад поўным ротам,весела смяецца.
(Ротам, поўным ягад,весела смяецца)
Мамы маладое радуецца сэрца!….!
Свидетельство о публикации №122061306567