Цень

Мой цень як блазен з той з гульнёю.
Як каралева з крэсла ўстане,
блазен падскочыць на тапчане
і столь тараніць галавою.

Цікава пэўна гэтак жыць
двухмерным светам з дозай болю,
дзе пуцяводнай блазна ніць
не можа быць у іншай ролі.

Падчас як гляне каралева
з вяршыняў замкавых у сад
то йблазан долу ляціць смела. 
На жаль не роўненкі расклад.

Мой дурань згроб  стырно ўлады –
карону, скіпетр, алілуя,
чаму і я не вельмі рада,
і з бессаромнасцю кіруе.

Ах, буду лёгкаю ўдвайне
і галаву схілю ў паклоне
калі, кароль, прыйдзецца мне
з табой расстацца на пероне.

Паглянь, кароль, людскіх дарог
 вунь блазан мой на рэльсы лёг.

Пераклад з Віславы Шымборскай


Рецензии