Я памятаю рукi мацi

Я памятаю рукi мацi,
Шаршавыя i цёплыя далонi.
Гатовыя уратавацi
Ад ветра шквалаў ды калючых боляў.

Яны не мелi адпачынку,
Руплiвыя у хаце i на полi.
Умытыя расой травiнкi,
Слязой, аплакваючы цяжку долю.

Яны сушылi мае слёзы,
З пяшчотнай ласкай змахваючы з твару.
Сагрэць спяшалi ў дзень марозны,
Хавалi маё сэрца ад пачвары.

Матулi рукi прыцiскалi
Часiнай смутнай да сябе з любоўю,
I пакрывалi быццам шалям
Каб ратаваць мой лёс тужлiвай долi.

Я памятаю цеплыню iх,
Барозначкi, пакiнутыя працай.
Прапахшы сокам кветак,  плюшчу,
Ды з бархатнаю мацярынскай ласкай.


Рецензии