Гутарка пра любоу да радзiмы

І без любові можна жыць
з пустотай сэрца, бы ў арэху,
маленькі лёс напарсткам піць
здалёк ад бойні і пацехі.
На чорны дзень расціць надзею
заўжды апошнюю на Бога,
пра дым пустэчы мовіць днее,
пра промні сонца анічога.

Якой любові ім замала,
што маюць выгляд, як акенца,
з разбітым шклом пасля навалы,
ці дрэва ў мятае сукенцы,
што плытка вырасла з насення,
якое вырваў смерч з карэннем,
што шчэ жыве, не бачыць гора
з лістком зялёным, як учора,
што быў чальцом ляснога хора?

Айчына сонечнага краю
не стану я ўпаўшым  дрэвам.
Штодня ў цябе я ўрастаю
пашанай, радасцю і гневам.
Не буду рваць з табою ніці
ўзнёслым словам з нашым лёсам.
І без любові можна жыць,
але, на жаль, не пладаносіць.

Яе мінуласць пад пластамі…
Падчас сярод дарогі стану:
магчыма песьня  вабіць снамі
з жалезнай скрыначкі над намі,
а можа збан, ці той нарог
яшчэ ва ўлонні зямлі грэе,
ці наш прадзедаўскі парог
з якога крочыла падзея?

Адсюль развяжуцца вякі,
дзе ўяўленняў многа маю.
Ляжачы камень з дна ракі,
падняўшы шчыра вывучаю.
З яго  разьбяр, няйначай, прышлы
разьбярыць твар сваім патомкам.
А камень той з вытокаў Віслы
засведчыць час скульптурай ёмкай.

Каб на тым твары быў спакой,
дабро з разумнаю ўсмешкай.
Народзе мой, і я з табой
пайду з табой тваёю сцежкай.
Гадоў незлічана над намі
Зямля радзімы пад нагамі.
Я без цябе амаль ніхто,
Як беспрытульнае гняздо.

Пераклад з Віславы Шымборсай


Рецензии