А каханьню сьвет ншы ведам...

А каханьню сьвет іншы ведам,
Ды нявымаўны словы яго,
Чалавек загрувашчаны целам,
Дзе ж яму разумець салаў'ёў.

Каляінай ідзе ён праторанай
З глыбінь цемрадзі векавечнай,
На якой удавалісь лепш бойкі
За скуру маманта й смак чалавечыны...

Чалавек, бліжняга бойся!
Замахнулась рука з камянём  -
 Авель падае, Каін-забойца
Наталіў крывасьць братняй крывёй...

А каханьню сьвет іншы ведам,
Дзе пачуцьці існуюць без слоў,
Без крывоснасьці той чалавечай,
Што зальецца братэрскай крывёй.
-19.05.22.


Рецензии