Космос

Крупiцы зор плывуць па нашых венах,
Адценні неба атрымалі вочы,
Гуляе цень мінулага на сценах,
і космас шэпча казку ў змроку ночы.
Гаворыць нешта цiха i ласкава,
нібыта Бацька сваім родным дзецям.
А нам адразу страшна i цiкава:
Што заўтра прынясе на крылах вецер?
Дыктуе неразборлівыя словы,
Планеты выкладае на паперу,
Як лiтары дауно забытай мовы.
Я іх не разумею. Проста веру.
Як верылі калісьці нашы продкі.
Стараліся трымаць даўжэй імгненне,
Шукалі на зямлі і ў небе сродкі,
Каб перадаць свой вопыт пакаленням.
Чыталі лёсы гледзячы туды,
Дзе людзі ўсё ўжо калісьці былі.
Адказ чакалі доўгія гады,
Сустэушы грань між казкаю і быллю.


Рецензии