Я зыйду на прыпынку Вясна

Я зыйду на прыпынку “Вясна”,
Дзе каштаны прыціхлі пад свечкамі,
Затрымаюся ў бэзавых снах,
У духмяным чаромхавым вечары.

Прадказанні развеюцца ў прах:
Нарадзіўся хто ў маі, той маецца.
Мне зязюля – загадкавы птах--
Напрарочыць гадоў пастараецца.

Мне любая па густу пара…
Толькі вёсны надзеямі поўняцца,
Хоць у кожнай палая зара,
Ды вясновай пары я палонніца.


Рецензии