Ночка наступае...

Дзень праходзіць яснавокі,
У ночку зменіць месяц сонца.
Прасціраюцца аблокі
Тонкім шоўкам да аконца.

Колер іх ружовы, ясны,
Сонейка яшчэ падсвеціць.
Нехта цягне чорны пасмы —
Запануе ноч на свеце.

Нёман-бацька чорным пасам...
У цемры стане таямнічым.
Не пазнаеш гэтым часам,
Ён змяніў сваё аблічча.

У начы пугач засвішча —
Гучна, жудасна, зацята...
Месячык нясмела блішча —
Між аблокаў, што кудлаты.

З цягам часу мрок гушчае,
Ноч бярэ ўладу ў рукі.
Недалікі зачышчае,
Рэха дорыць казкі-гукі.


Рецензии
Якая прыгожая наша беларуская мова.

Ася Китугал   22.05.2022 15:42     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Ася!

Татьяна Цыркунова   23.05.2022 08:08   Заявить о нарушении