Магутны Божа!

                Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
                Вялізных сонцаў і сэрц малых,
                Над Беларусяй ціхай і ветлай
                Рассып праменне Свае хвалы.

                Наталля Арсеньева. "Малітва". 1943 г.
(санет)

Магутны Божа! Не трэба мроям
Галовы бавіць ля забыцця –
Наперад выйшла ў сусвеце зброя,
Як знак прыпынку дзеля жыцця.

Схавала маці сваё дзіцяці –
Над Беларуссю лунае гвалт.
Ня можа сэрца з пакуты выйсці
Ад летуценняў жалезных крат.

Дзе вера наша ў жніво і неба?
Дзе сіла продкаў, Уладар Зямлі?
Я бачу лусту пустога хлеба
Замест праменняў тваёй хвалы...

Народ! Не трэба хлусіць і бавіць!
Бо ёсць і будзе на свеце Памяць!

2022 г.


Рецензии
Беларусь!!!

Александр Рабыкин   13.03.2024 22:45   Заявить о нарушении