Трыялет

Вясна на вуліцы. Вясна.
Бог пасылае дождж з нябёсаў,
А ў прыродзе шмат дзівосаў,
Вясна на вуліцы. Вясна.
У лузе не відаць пракосаў,
Пануе шэрань там адна.
Вясна на вуліцы. Вясна.
Бог пасылае дождж з нябёсаў.

   Зборнік "Пазычце ў сонца дабрыні!"


Рецензии
Ганначка, вельмі прыгожы, яскравы і чароўны трыялет!
Малайчынка! Дзякую!

Вера Осыка   02.08.2022 14:39     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй! Прыгожай зімы!

Анна Атрощенко   27.11.2022 00:41   Заявить о нарушении