Ветрык возера цярэбiць...

Ветрык возера цярэбіць,
Гоніць хмары над вадой.
У трыснёг схаваўся лебедзь, —
Бура скончыцца бядой.

Ён стары ўжо змагацца,
Пераможа вецер-хват.
Зноў  прымусіў   калыхацца,
Лебедзь гэтаму не рад.

Па трыснёгу не блукае —
Добра ведае хады.
Ён сяброўку не шукае,
Бо стары, не малады.

У трыснёгу ціха, гожа,
Можна цэлы век пражыць.
Каб трава была ды збожжа...
Лебедзь марыць ды дрыжыць.

Ветрык возера цярэбіць,
Хмар няма, прыйшло святло.
На вадзе прыгожы лебедзь,
Глянеш — на душы цяпло.


Рецензии
Трыснёг- тростник созвучные слова,
И сбожжа, сбожье - однокоренные.
Такая получается лафа,
Для лебедя они как кладовые.
Какое счастье,что лебеди вернулись и на
Споровское озеро.С уважением.

Геннадий Трутько   06.05.2022 12:48     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук і за радкі паэтычныя. Былі на малой радзіме, бачылі возера дзяцінства.
Неўзабаве прыйшла гэта тэма.
З цяплом сардэчным!

Татьяна Цыркунова   06.05.2022 13:54   Заявить о нарушении
Пра знакамітае Спораўскае возера ведаю з успамінаў бацькі. У час Вялікай Айчыннай вайны каля возера знаходзіўся партызанскі аэрадром.

Татьяна Цыркунова   06.05.2022 13:57   Заявить о нарушении