Виктор Володин. Ранним утром

Пераклад на беларускую мову.

На досвітку
Раннім ранкам, парой залацістай
Ад яшчэ паўнаводнай Дзясны –
Суднаходнай – палоскай імглістай
Даваенныя раннія сны

Явяць нам з-пад шчыгрыну раптоўна
Папкі памяці даўні той след,
Гронак бэзавых водар чароўны
І бацькоўскі чаромхавы цвет.

Дзе сыходзяць і воды разліва,
І вясновай ракі берагі…
Уваходжу ў іх кадры шчаслівы,
У карціны, у словы, радкі.

Я, нябачнік, здалёк пазіраю,
Як у лета – страмёны звіняць –
І яшчэ без пачатку і краю
Лёсы іх непадзельна імчаць.

І няведама ў коле  знаёмым,
Што ім дадзена лёсам спаўна.
Што у чэрвені, нібыта громам,
Рэпрадуктар абвесціць:”вайна!”

Скрозь  туманы  гляджу агнявыя,
Дзе наяве прашу і у сне:
Засталіся каб толькі жывыя
Маці з бацькам ў жахлівай вайне!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →