Ты не крот

Расплюшчы вочы, апрані акуляры,
Азірніся навокал. Дзе ты стаіш?
Бачыш сонца, усмешкі ці толькі гаркоту?
Спытай у сябе: дзе баліць?

Абудзіся, ты што ж не чуеш нічога?!
Адкаркуй свае вушы, паслухай плач...
Вылезь з норкі, там ўжо даўно небяспечна,
З-за вугла назірае заслужаны кат.

Пасмакуй да агіднасці ўсе пачуцці.
Хай гарыць у грудзях, хай ламае косці!
Дай дазвол свайму целу скінуць каменне.
Ды з-за плеч дастань галаву нарэшце.

Можна верыць, што ты непрыкметны ды шэры,
Усе жыццё рыць тунелі пад роднай зямлёй.
Можна жмурыць павекі быццам аслеплы.
Але ты ж не крот, ты чалавек з чуйнай душой!

; p.s. Да тых, хто робіць выгляд, што навокал нічога не адбываецца...


Рецензии