Бязглуздзiца

Я часта думаю ўночы:
Чаму свет ставіцца варожа?
Хто? Люціфер яму шапоча
На вуха: «Хутка пераможам?»

Клубкамі думкі, шмат іх — роі...
Страшэнны выплыў твар — ён з хмары...
Бязглузды Захад шле воз зброі,
Але яго пустыя мары.

Хто ж гэтак паглядае з хмары?
Чаму вядомы добра рысы?
Хто? Гітлер, Герынг, Геббельс — твары,
Ўсё з гістарычным каштарысам.

Напэўна, каб маглі, крычалі:
«Дарэмны намаганні, верце!
Саміх сябе мы паканчалі,
Ўсё зразумелі пасля смерці!»

Я часта думаю ўночы:
Бязглуздзіца зноў выплывае?
Які чорт свету зноў шапоча:
«Дабіць...» Расія  ж выжывае...


Рецензии