Так хочацца дамоу...

Чамусьці хочацца дамоў,
Дзе крык буслоў, спеў салаўёу,
І хата родная бацькоў,
Каля хлява з паветкай дроў.
О, гэты слаўны успамін,
Хапіла б мне пяці хвілін,
Паспрабаваць паветра смак,
І ў руку ўзяць бацькаў цясак.
Зірнуць з пяшчотай ў акно,
Дзе мама ткала палатно,
І дакрануцца да дзвярэй,
Каб хто адкрыў мне іх хутчэй.
На лаўку б сесці ля стала,
Дзе здымкі мама берагла,
Ды прытуліцца да грудзей,
Каб стала крышачку лягчэй.
Выпіць парнога малака
Прама з глінянага збанка,
Цыбулькі з салам, агурок,
І бульбы з печы чыгунок.
Як смачна есці, доўга жыць,
А час усё хутчэй бяжыць,
Раз'ехаліся, хто куды,
За многа вёрст у гарады.
І раптам, нібы з неба гром,
Бацькоў не стала, пусты дом,
Асірацеў радзімы кут,
Канец прыйшоў зямных пакут.
Нам не вярнуць былы той час,
Смуткуе сэрца кожны раз,
Так хочацца бацькоў абняць,
І ў родны дом зноў завітаць.
30.04.2022.


Рецензии