Звяртаюся з павагай...
Карміцелька, ахоўніца, матуля...
Прыгожыя жытнёвыя палі,
Мой мілы родны край заўжды ўтульны.
Над дахамі дамоў ляцяць буслы,
Як сімвалы маёй старонкі роднай.
У клопаце пра птушанят малых,
Якія хутка стануць зменай годнай.
Куточак кожны добра мне вядом,
Па ім не раз мая нага ступала.
Застаўся добры знак — стары мой дом,
Маё каханне дарам не прапала.
Чарэмхі пах ды крыкі журавоў,
Што гэтак аздабляюць наваколле,
Гул-спевы над абшарамі вятроў...
Не ведаю зямлі чароўнай болей.
Звяртаюся з пашанай да зямлі,
Прыгожая, лагодная, як маці...
Жытнёвыя зялёныя палі,
У кветках ды з травою сенажаці.
Свидетельство о публикации №122050105870
Геннадий Трутько 02.05.2022 10:55  Заявить о нарушении