***

Грыміць сусьвет вар'яцкай музыкай
Між вымярэньняў, быцьцяў, колераў
Я ўсьлед іду за белым трусікам
У залюстэр'е незнаёмае

За той мяжой - сакрэты ісьціны,
Спрадвечнай праўды бессаромнае
Ня будзе больш адгэтуль выйсьця нам
Калі б знайшлі - наўрад запомнілі

І нашы сэрцы больш ня хлусяць нам,
Хоць мы за тое плацім дорага
І я  іду за белым трусікам
Сьвет назаўжды зьмяніўся вобмігам

19.04


Рецензии