Я знаходжуся тут часова

Я знаходжуся тут часова
Як часовы ўвесь час на зямлі
Сам сабою, не прымусова
Я вярнуся ў дзяцінства палі

Я сябе не адчуў тутэйшым
Ў Бабілёне, даруй яму Бог
Я вярнуся адным із першых
На сваё скрыжаванне дарог

Да канца хачу быць беларусам
Да выцця чорных бур над страхой
Ніякой не ўтрымаюсь спакусай
Хоць пайду, як прадзед, за сахой

Апрану ільняную сарочку
Прынясу ў ёй ў хату ваду
I купальскаю цёмнаю ночкай
Сваю папараць-кветку знайду

Жаўрука зноў у небе пачую
Да лапатак, да лытак здрыгнусь
Бо знайсці супакой свой хачу я
Толькі там, дзе мая Беларусь

20 ліпеня 2020 г.


Рецензии