Хрыстос уваскрэс, але ты не уваскрэснеш...

***
Хрыстос уваскрэс, але ты не ўваскрэснеш,
Мая дарагая матуля.
І слова ніколі ўжо не перакрэсліш,
Калі вылятае як куля.

Калі вылятае і сэрца трапляе,
Дык лепш не казаць таго слова.
Хрыстос уваскрэс. І світаць пачынае
Бязлітасна-здрадна, сурова.

Хрыстос уваскрэс. Хоць не ў рыфму, ды пэўна.
Не трэба нікому Яго паўтараць.
Прымі гэты вершык мой – ціхі, напеўны.
Пачні бездакорна ў душы ўваскрасаць.

24 красавіка 2022 г., Вялікдзень


Рецензии