Што шумiш?

Што шуміш, мой гай маркотны?
Цёмны, сумны, голы?
Можа, маеш пэўны клопат?
Надта ж невясёлы...

Хто нагнаў  тугу такую?
Хто пужае ліхам?
Добры лёс твой прадраку я —
Пражывеш ты ціха.

Запяюць вясною птушкі,
Рэха адзавецца.
З каранёў  і да макушкі
Волат-дуб смяецца.

Ты пакуль тугой засланы,
Мары  ўсе аб леце.
Катушкі параскрываны,
Нібы зоркі  свецяць.

Чмель ды пчолкі  залятаюць,
Залатыя мушкі.
У гушчар яны трапляюць,
Дзе спяваюць птушкі.

Састарэлыя курганы,
Край мой, ты — адзіны...
Вечна ў думках Целяханы —
Маці ды Радзіма...


Рецензии