Красавiк
Ненарокам да Красавiка,
Можа Дзень наблытаў сёння штосьцi,
I не той з напоем узяў бакал?
Засталося гэта таямнiцай.
Але у паветры нада мной
Разлiваўся пах лясной сунiцы,
Хоць няма яшчэ сунiц вясной.
А лагодны ветрык, быццам летам,
Дакранаўся да маiх валос:
Красавiк блакiтныя букеты
У далонях мне пяшчотных нёс.
23.04.2022
Свидетельство о публикации №122042307453